Белорусский портал в Казахстане

Пасольства Польшчы ў Беларусі адмяняе візавую рэгіяналізацыю пры зваротах па візы



Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт польскага дыппрадстаўніцтва.

"З 1 снежня 2014 года дапускаецца прыём і разгляд консульскімі ўстановамі Рэспублікі Польшча ў Беларусі візавых анкет грамадзян Рэспублікі Беларусь без абмежаванняў, звязаных з падзелам тэрыторыі гэтай краіны на консульскія акругі", — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 1 кастрычніка гэтага года пасольства Польшчы ў Мінску пачало выдаваць двухгадовыя турыстычныя візы беларускім грамадзянам. Абавязковай умовай для звяртання па двухгадовую турыстычную візу з`яўляецца наяўнасць не менш як дзвюх шэнгенскіх віз за апошнія тры гады. Пры гэтым адна з гэтых віз абавязкова павінна быць польскай, выдадзенай з турыстычнымі мэтамі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/248/28412
Текущая дата: 08.11.2024