Белорусский портал в Казахстане

Беларускія дзюдаісты выйгралі тры медалі на старце Міжнароднага фестывалю ўніверсітэцкага спорту



У Екацярынбургу прадаўжаецца Міжнародны фестываль універсітэцкага спорту з удзелам каманд з краін БРІКС, ШАС і СНД.

У трэці спаборніцкі дзень фестывалю былі разыграны першыя камплекты ўзнагарод, у прыватнасці, мацнейшых у сямі вагавых катэгорыях вызначылі дзюдаісты. У вазе да 73 кг у мужчын срэбны медаль заваяваў наш Руслан Галавачоў, яшчэ дзве ўзнагароды беларускай камандзе прынеслі дзяўчаты: Жанна Асіповіч стала другой у катэгорыі да 70 кг, Дар`я Канцавая ў вазе да 78 кг выйграла бронзу. У аўторак на турніры ў Екацярынбургу пройдуць фіналы ў плаванні, дзюдо і скачках у ваду.

У Міжнародным фестывалі ўніверсітэцкага спорту прымаюць удзел спартсмены ад 17 да 25 гадоў - студэнты, аспіранты і выпускнікі ВНУ з 36 краін. Агульная колькасць атлетаў склала каля 3,4 тыс. чалавек, усяго на спаборніцтвах разыгрываецца 193 камплекты ўзнагарод у 14 відах спорту.

Фестываль праводзіцца па 1 верасня.

22 жніўня 2023, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/25/70710
Текущая дата: 06.11.2024