Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і расіянка Кацярына Аляксандрава прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-250 у амерыканскім Кліўлендзе з прызавым фондам $271 тыс.
У матчы 1/8 фіналу беларуска-расійскі тандэм перайграў амерыканскі дуэт Джэймі Лоб / Далайна Х’юіт — 4:6, 6:3, 14:12. У барацьбе за выхад у паўфінал Сасновіч і Аляксандрава сустрэнуцца з аўстралійска-амерыканскай парай Элен Перэс / Ніколь Меліхар-Марцінес.
Сёння вечарам Аляксандра Сасновіч (68-ы нумар сусветнага рэйтынгу) згуляе супраць Кацярыны Аляксандравай (22) у паядынку другога круга адзіночнага разраду. У 1/16 фіналу беларуска адолела амерыканскую тэнісістку Эму Навара (57) — 3:6, 6:4, 7:5.
Турнір у Кліўлендзе фінішуе 26 жніўня.
Звязда, 23 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/25/70757
Текущая дата: 06.11.2024