З 23 па 25 жніўня на базе філіяла «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС пад Барысавам праходзілі спаборніцтвы разлікаў беспілотных лятальных апаратаў, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў МНС, РОСН «ЗУБР», а таксама каманды МНС Расіі, Казахстана, каманда Узброеных Сіл Беларусі і МУС Беларусі. Павітаць удзельнікаў спаборніцтваў і ўзнагародзіць пераможцаў прыехаў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў. Ён уручыў лепшым разлікам беспілотных лятальных апаратаў дыпломы, медалі і памятныя прызы.
Па выніках спаборніцтваў у агульнарэспубліканскім заліку наймацнейшай апынулася каманда Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Другое месца заняла каманда Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, а бронза дасталася камандзе Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
У міжведамасным заліку першае месца заняла каманда РОСН «ЗУБР», другое — каманда 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў, замкнула тройку каманда УУС Магілёва.
У інтэрнацыянальным заліку першае месца заняла каманда МНС Беларусі, другое — каманда МНС Казахстана, а замкнулі тройку пераможцаў удзельнікі з каманды МНС Расіі.
Звязда, 25 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/25/70783
Текущая дата: 06.11.2024