Белорусский портал в Казахстане

Турэцкая авіякампанія пачынае палёты са Стамбула ў Мінск



Турэцкі авіяперавозчык Southwind Airlines пачынае рэгулярныя палёты па маршруце Стамбул — Мінск — Стамбул. Старт палётнай праграмы плануецца на 22 снежня бягучага года, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Чакаецца, што час у дарозе складзе 3 гадзіны 45 хвілін. Білеты ў продажы на афіцыйным сайце авіякампаніі.

Southwind Airlines — новы партнёр Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Авіякампанія ўпершыню прыходзіць на беларускі рынак. У рэгулярнай маршрутнай сетцы авіяперавозчыка Мінск стане першым міжнародным напрамкам са Стамбула.

Турэцкі авіяперавозчык Southwind Airlines базуецца ў аэрапорце Анталлі. Авіякампанія створана ў 2022 годзе. Гэта самы малады ўдзельнік турэцкага рынку грамадзянскіх перавозак, дадалі ў прэс-службе.

Звязда, 15 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/25/71797
Текущая дата: 29.12.2024