Белорусский портал в Казахстане

Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка заняў 4-е месца на чэмпіянаце свету ў Іспаніі



Чарговы камплект узнагарод быў разыграны 24 верасня на чэмпіянаце свету па шашэйных велагонках у іспанскім горадзе Панферада.

У мужчынскай гонцы з раздзельным стартам на 47 км беларускі веласіпедыст Васіль Кірыенка спыніўся за крок ад п`едэстала, паказаўшы 4-ы рэзультат (адставанне ад пераможцы - 42,92 сек.).

Чэмпіёнам свету стаў брытанец Брэдлі Уігінс, які праехаў дыстанцыю за 56 мін. 25,52 сек., сярэбраная ўзнагарода ў нямецкага спартсмена Тоні Марціна (+26,23 сек.), а бронзавую заваяваў галандзец Том Дзюмулін (+40,64 сек.). Яшчэ адзін беларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў заняў падагульняючае 42-е месца (+3 мін. 52,16 сек.).

На гэтым сусветным першынстве ў актыве беларускіх веласіпедыстаў пакуль адна ўзнагарода - Алена Амялюсік стала ўладальніцай бронзавага медаля ў каманднай гонцы з раздзельным стартам.

25 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/251/27586
Текущая дата: 08.11.2024