Беларуска Вікторыя Азаранка пакінула дзясятку лепшых тэнісістак планеты.
У абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА) лепшая беларуская тэнісістка займае 17-е месца, маючы ў сваім актыве 2783 ачкі. Такое рэзкае «падзенне» адбылося пасля таго, як Вікторыя з-за траўмы не змагла прыняць удзел у турніры ў амерыканскім Цынцынаці, які ў мінулым годзе яна выйграла. Цяперашні турнір стаў чарговым трыумфам для першай ракеткі планеты амерыканкі Серэны Уільямс, якая абгуляла ў вырашальным паядынку сербскую тэнісістку Ану Іванавіч — 6: 4, 6: 1. Год таму ў вырашальным матчы Вікторыя Азаранка перамагла Серэну Уільямс.
Першая дзясятка сусветнага рэйтынгу зараз выглядае так:
1.Серэна Уільямс (ЗША) — 9430 ачкоў
2. Сымона Халеп (Румынія) — 6750
3. На Лі (Кітай) — 6170
4. Пятра Квітава (Чэхія) — 5806
5. Агнешка Радваньска (Польшча) — 5590
6. Марыя Шарапава (Расія) — 5335
7. Ангеліка Кербер (Германія) — 4550
8. Эжэн Бушар (Канада) — 4368
9. Ана Іванавіч (Сербія) — 4065
10. Алена Янкавіч (Сербія) — 3 695.
Звязда, 18 жніўня 2014
Першая дзясятка сусветнага рэйтынгу зараз выглядае так:
1.Серэна Уільямс (ЗША) — 9430 ачкоў
2. Сымона Халеп (Румынія) — 6750
3. На Лі (Кітай) — 6170
4. Пятра Квітава (Чэхія) — 5806
5. Агнешка Радваньска (Польшча) — 5590
6. Марыя Шарапава (Расія) — 5335
7. Ангеліка Кербер (Германія) — 4550
8. Эжэн Бушар (Канада) — 4368
9. Ана Іванавіч (Сербія) — 4065
10. Алена Янкавіч (Сербія) — 3 695.
Звязда, 18 жніўня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/252/27197
Текущая дата: 08.11.2024