Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $2,7 млн.
У чвэрцьфінальным паядынку другая ракетка планеты перайграла туніскую тэнісістку Унс Джабір, якая займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 7:5, 6:3. У паўфінале саперніцай Сабаленкі будзе чэшка Караліна Мухава (17-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
У другім паядынку за трапленне ў фінал лідар сусветнага рэйтынгу польская тэнесістка Іга Свёнтак сустрэнецца з амерыканкай Коры Гаўф (7). У 1/16 фіналу Арына Сабаленка перамагла прадстаўніцу ЗША Эн Лі (191) — 7:5, 2:6, 6:4, а ў трэцім крузе абыграла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Дар’ю Касаткіну (13) — 6:3, 6:3.
Турнір у Цынцынаці завершыцца 20 жніўня.
Звязда, 19 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/26/70609
Текущая дата: 06.11.2024