Белорусский портал в Казахстане

Беларускі тэнісіст Максім Мірны вярнуўся ў лік 25 мацнейшых парных гульцоў



У новым рэйтынгу АТП, апублікаваным 3 сакавіка, ён займае 24-е месца супраць 28-га на мінулым тыдні.

На апошнім турніры ў Акапулька (Мексіка) Мірны і яго новы партнёр Фелісіяна Лопес з Іспаніі (124-е месца на мінулым тыдні, 88-е на гэтым) дайшлі да фіналу.

36-гадовы Мірны пакінуў топ-25 сем тыдняў таму (13 студзеня). Спартсмен узначальваў парны рэйтынг з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 года, з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года і з 7 мая па 9 верасня 2012 года.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/263/25314
Текущая дата: 07.11.2024