Белорусский портал в Казахстане

Мінскае "Дынама" выйграла ў рыжскага ў матчы чэмпіянату КХЛ



У перадапошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 2 сакавіка мінскае "Дынама" выйграла на сваёй пляцоўцы ў дынамаўцаў Рыгі з лікам 5:2 (1:1, 2:0, 2:1). Дагэтуль яны, якія гарантавалі сабе месца ў плей-оф, атрымалі пяць перамог зарар.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Андрэй Стась (13.20, у большасці, асістэнты — Аляксандр Мацярухін, Лукаш Крайчак), Аляксандр Мацярухін (28.20, пас — Лукаш Крайчак), Рыхард Лінтнер (31.15, Аляксандр Кітараў, Канстанцін Захараў), Томаш Суровы (50.28, у большасці, Аляксандр Кітараў), Збынек Іргл (58.56, у пустыя вароты, Томаш Суровы, Лукаш Крайчак);

у гасцей — Джэмі Джонсан (6.57, Марцэл Хоса, Крыстапс Сотніекс), Гунарс Скварцоў (57.25).

Штрафны час: 4 — 16 (Кітараў, 14.43, камандны штраф, 39.26 — Е.Рэдліхс, 12.16, Джэрыньш, 37.19 (2+10 мін.), Ніжывій, 49.22).

Склад "Дынама": Хаўген; Гарошка — Крайчак, Калюжны — Стась — Мацярухін; Нагачоў — Лінтнер, Яфіменка — Суровы — Іргл; Філічкін — Шынкевіч, Захараў — Кітараў — Паўловіч; Пратасеня — Дрозд — Дадонаў.

Пасля 53 матчаў "Дынама" з 53 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, 13-е — у Заходняй канферэнцыі і 25-е — у агульнай табліцы (13 перамог у асноўны час, 1 перамога ў авертайме, 3 перамогі па булітах, 4 паражэнні па булітах, 2 паражэнні ў авертайме, 30 паражэнняў у асноўны час, розніца шайб 102-158).

Бамбардзіры: Джэф Плат — 29 (15+14), Аляксей Калюжны — 26 (11+15), Андрэй Стась — 25 (8+17), Томаш Суровы — 24 (9+15), Збынек Іргл — 20 (9+11), Аляксандр Мацярухін — 17 (14+3), Лукаш Крайчак — 16 (2+14), Аляксандр Кітараў — 15 (5+10), Аляксей Яфіменка — 10 (6+4), Дзмітрый Мялешка — 7 (2+5), Алег Гарошка — 5 (1+4), Канстанцін Захараў, Дэрэк Міч — па 5 (0+5), Рыхард Лінтнер — 4 (3+1), Артур Гаўрус — 4 (1+3), Андрэй Філічкін — 4 (0+4), Джэйкаб Мікфлікер — 3 (3+0), Ілья Казнадзей, Віталь Кірушчанкаў — па 3 (2+1), Ілья Шынкевіч — 3 (0+3), Яўген Нагачоў — 2 (2+0), Яўген Дадонаў, Іван Усенка — па 2 (1+1), Сяргей Дрозд, Аляксандр Паўловіч — па 1 (1+0), Яраслаў Крыстэк, Станіслаў Лапачук, Павел Чарнавок — па 1 (0+1).

Заключны матч "Дынама" правядзе 4 сакавіка ў Маскве супраць ЦСКА.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/264/25293
Текущая дата: 07.11.2024