Белорусский портал в Казахстане

У Сочы 7 сакавіка адкрыюцца XI зімовыя Паралімпійскія гульні



Урачыстая цырымонія адкрыцця Паралімпіяды-2014 адбудзецца на стадыёне «Фішт» у 20.14 па маскоўскім часе (19.14 па мінскім).

Беларусь на Гульнях прадставяць 10 спартсменаў:

жанчыны: Людміла Волчак (лыжныя гонкі), Ларыса Варона (лыжныя гонкі, біятлон), Ядвіга Скарабагатая (лыжныя гонкі, біятлон), Валянціна Шыц (лыжныя гонкі), Лідзія Графеева (лыжныя гонкі, біятлон);

мужчыны: Васіль Шапцябой, Дзмітрый Лобан, Яўген Лук’яненка, Сяргей Сільчанка, Сяргей Валчуновіч (усе — лыжныя гонкі, біятлон).

У Паралімпіядзе-2014 прымуць удзел прадстаўнікі 45 дзяржаў. За дзевяць спаборніцкіх дзён атлеты з абмежаванымі магчымасцямі разыграюць 72 камплекты медалёў у пяці відах: біятлоне, горных лыжах, кёрлінгу на калясках, лыжных гонках і следж-хакеі на лёдзе.

Звязда, 7 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/267/25355
Текущая дата: 31.12.2024