Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з 7 верасня адкрываецца сезон палявання на рабчыка, фазана, курапатку



Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Вольга Грамовіч.

Здабываць птушак можна будзе па другую нядзелю снежня толькі ў светлы час сутак. Паляваць дазволяць ружэйным і безружэйным спосабамі з падыходу, з засады, з прынаджваннем, з дапамогай сабак (акрамя ганчакоў і хартоў) і лоўчых птушак. Для палявання можна будзе выкарыстоўваць гладкаствольную зброю і патроны, начыненыя шротам.

2 верасня 2013, Мінск
Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/275/23117
Текущая дата: 07.11.2024