Белорусский портал в Казахстане

120 спартсменаў з 26 краін узялі ўдзел у пятым этапе Гран-пры па фігурным катанні (U-21) у Мінску



28 верасня на канькабежным стадыёне спарткомплексу "Мінск-Арэна" паказальнымі выступленнямі завяршыўся пяты этап Гран-пры па фігурным катанні (U-21).

У спаборніцтвах бралі ўдзел 120 маладых спартсменаў з 26 краін. Беларусь прадставілі 12 фігурыстаў — па тры ў мужчынскім і жаночым адзіночным катанні і тры танцавальныя пары.

Гран-пры складаецца з сямі этапаў, па выніках якіх лепшыя спартсмены выступяць у фінале ў Фукуоку (Японія) у снежні.

БелаПАН, 29 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/276/23568
Текущая дата: 28.12.2024