Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця II Гульняў краін СНД.
"Мы дастойна правядзём гэты спартыўны форум. У яго вялікая будучыня. І гэта будучыня ў нашых руках. Як бы ні імкнуліся яе адабраць сусветныя заправілы - азлобленыя і бяссільныя. Перакананы, яны нас таксама сёння бачаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён прапанаваў такім людзям глядзець, слухаць і рабіць высновы. "Вы спрабуеце выкрасліць моцных канкурэнтаў з міжнароднага спорту. Вы хочаце адабраць нашы спартыўныя перамогі. Вы знішчаеце дух і сэнс алімпійскага руху. Гэта прыкмета слабасці і вашага страху. Гэта спроба схавацца за жалезнай заслонай ад праўды жыцця. Гэта прызнанне сілы нашых глыбінных каштоўнасцей, якія падзяляе пераважная большасць людзей на планеце, у тым ліку простыя еўрапейцы і амерыканцы", - звярнуўся да іх Аляксандр Лукашэнка.
"Паглядзіце. Тут сабраліся тысячы. Трансляцыю глядзяць мільёны. Усе ўбачаць не толькі нашу выдатную Беларусь, але і культуру тых 20 краін, якія прадстаўлены вядучымі спартсменамі. Вы ўбачыце традыцыі, гераічную гісторыю Беларусі, якая характэрна для ўсіх краін Садружнасці. Вы пераканаецеся, што Беларусь мае цудоўную чароўную прыроду. Усе ўбачаць сучасныя арэны, моцных атлетаў, яркія паядынкі і новыя рэкорды, а галоўнае - вялікую міжнародную цікавасць да гэтых Гульняў. Да нас прыехалі звыш дзвюх тысяч спартсменаў з больш як дваццаці краін розных кантынентаў. Ніякія санкцыі, ніякія палітычныя інтрыгі не пазбавяць нас гэтага свята. Гэта немагчыма. Свет цесны, узаемазалежны, узаемаўвязаны. І толькі безразважныя спрабуюць разарваць гэтыя сувязі", - падкрэсліў беларускі лідар.
5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/28/70378
Текущая дата: 06.11.2024