Беларускія дзюдаісты заваявалі яшчэ дзве бронзавыя ўзнагароды ІІ Гульняў краін СНД.
У мужчын у вагавой катэгорыі да 90 кг на трэцюю прыступку падняліся беларус Яўген Мораў і Алдыяр Саін з Казахстана. Чэмпіёнам тут стаў Хакімжон Махкамаў, срэбра ў азербайджанца Давуда Намазлы.
У жаночым турніры ў вагавой катэгорыі звыш 70 кг бронзу заваявалі беларуска Вікторыя Суворава і Зарына Бабаназарава. Лепшымі былі расійскія спартсменкі - золата ў Валерыі Салавей, якая перамагла ў фінале Ксенію Занозіну.
6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/28/70403
Текущая дата: 06.11.2024