Белорусский портал в Казахстане

Больш за 315 тыс. іншаземцаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе



З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прыбылі 700 219 іншаземцаў: 442 121 грамадзянін Літвы, 48 823 неграмадзяніны і 159 791 грамадзянін Латвіі, а таксама 49 484 грамадзяніны Польшчы. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 315 233 жыхары суседніх краін ЕС: 193 858 грамадзян Літвы, 71 657 грамадзян і 21 944 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 27 774 грамадзяніны Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні нашай краіны размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

4 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/28/70920
Текущая дата: 28.12.2024