Кіраўніцтва Кантынэнтальнай хакейнай лігі забараніла менскаму «Дынама» пазначаць прозьвішчы гульцоў на беларускай мове.
Пісаць прозьвішчы на майках гульцоў не дазволілі ні беларускай кірыліцай, ні лацінкай.
Пра гэта распавёў кіраўнік прэсавай службы хакейнага клюбу «Дынама-Менск» Іван Караічаў падчас дыскусіі ў рамках фэстывалю AD.NAK, прысьвечанай праблемам спартовага маркетынгу ў Беларусі.
Спадар Караічаў адзначыў, што беларускі прадстаўнік у КХЛ на пачатку сэзону выступіў з ініцыятывай пісаць прозьвішчы на беларускай мове ці на беларускім варыянце лацінкі. Кіраўніцтва КХЛ забараніла абодва варыянты, паведамляе газэта «Прэссбол».
Радыё Свабода, 29 траўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/285/21360
Текущая дата: 26.12.2024