Кампанія-рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій "Гейм Стрым", распрацоўшчык анлайн-гульні пра танкі Другой сусветнай вайны Wоrld оf Tаnks, абнавіла сваё папярэдняе дасягненне ў Кнізе рэкордаў Гінеса і ўстанавіла новы сусветны рэкорд па колькасці гульцоў на адным серверы.
21 студзеня 2013 года ў танкавых анлайн-баталіях на адным з пяці сервераў расійскага кластара адначасова ўдзельнічаў у гульні
190 541 ігрок. Дарэчы, папярэдні сусветны рэкорд Кнігі рэкордаў Гінеса па адначасовым знаходжанні на адным сэрверы таксама належаў "Свету танкаў" — 91 311 ігракоў.
Кампанія "Гейм Стрым" стала рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій у 2008 годзе, а ў 2009 годзе выпусціла гульню, якая, па звестках часопіса Fоrbеs, з моманту рэлізу прыцягнула больш як 45 мільёнаў прыхільнікаў з усяго свету.
Надзея Нікалаева
Звязда, 19 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/286/19991
Текущая дата: 07.11.2024