Пра гэта расказала менеджар праекта па стварэнню турыстычнага брэнда ў Лепельскім раёне Вольга Маханенка.
Цмок - беларускі дракон, які стане сімвалам Лепельскага краю. Міні-праект па стварэнню турыстычнага брэнда раёна атрымаў фінансавую падтрымку праграмы ЕС "Вада, прырода, людзі ў знікаючым ландшафце: развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Расіі і Беларусі".
У беларускай і польскай міфалогіі цмок з`яўляўся уладаром зямных і нябесных вод, таму месцам яго пражывання былі балоты і азёры, а сімвалам - вясёлка. Аб цмоках можна прачытаць у вядомага беларускага этнографа Мікалая Нікіфароўскага, пра іх згадваў даследчык культуры славянскіх народаў Аляксандр Афанасьеў. Аднак найбольшую вядомасць цмокі атрымалі дзякуючы раману Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Менавіта ў класіка напісана, што месцам пражывання апошняга беларускага цмока было адно з лепельскіх азёр. Вось і вырашылі на Лепельшчыне, што турыстычным сімвалам раёна па праву можа лічыцца гэта легендарная істота. Да таго ж, у адрозненне ад рускага сваяка Змея Гарыныча і заходнееўрапейскага Дракона, у беларускага цмока характар быў куды больш памяркоўны: ад яго даставалася толькі п`яніцам, хуліганам ды распусніцам, а вось сямейныя пары, якія жывуць у любві і згодзе, маглі разлічваць на яго падтрымку.
Скульптурны вобраз лепельскага цмока будзе адпавядаць апісанню Уладзіміра Караткевіча: пачвара з цюленевым тулавам і галавой ці то змяі, ці то лані. Паводле слоў Вольгі Маханенка, усе неабходныя дакументы на ўстаноўку скульптуры літаратурнага персанажа ўзгоднены ў Міністэрстве культуры. Як чакаецца, двухметровая кампазіцыя з`явіцца ў Лепелі ў верасні гэтага года на Дзень горада.
Аднак толькі стварэннем помніка цмоку ў Лепелі не маюць намеру абмяжоўвацца. Як толькі скульптура будзе ўстаноўлена, яе тыражаваннем у выглядзе сувеніраў зоймуцца мясцовыя майстры народных промыслаў. Раённы краязнаўчы музей, вывучыўшы нямала фальклорных матэрыялаў, ужо стварыў анімацыйную гульню "У гасцях у цмока".
Праект "Людзі ў знікаючым ландшафце: развіццё агратурызму ў Беларусі і Расіі" накіраваны на развіццё турызму і аграэкатурызму і прыцягненне да гэтага працэсу мясцовых супольнасцей. Ён ахоплівае тэрыторыі Лепельскага раёна (уключаючы Бярэзінскі біясферны запаведнік) у Беларусі, а таксама Палескага раёна (і запаведнік "Куршская каса") Калінінградскай вобласці Расіі.
На рэалізацыю праекта ЕС накіроўвае больш як паўмільёна еўра. Сродкі будуць накіраваны на развіццё турыстычных маршрутаў, падтрыманне сеткі аграсядзіб, правядзенне семінараў па абмену вопытам, стажыроўкі ў Галандыі. Мяркуецца, што ў кожным раёне - удзельніку праграмы будзе створана па адной мадэльнай аграэкасядзібе, прыклад работы якіх стане асновай для тых, хто ўступае ў новы бізнес.
28 сакавіка 2013, Віцебск
Дзіяна Курыла - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/286/20182
Текущая дата: 07.11.2024