Белорусский портал в Казахстане

Імя яму — Волат



Беларусы абралі імя талісману першынства свету па хакеі.

Айчынныя заўзятары вызначыліся з іменем для зубраняці, якое будзе Волатталісманам мінскага чэмпіянату свету па хакеі. У выніку інтэрнэт-апытання перамогу атрымала імя Волат (859 галасоў), на другім месцы варыянт Белавежык, на трэцім — Расці (амерыканская мянушка знакамітага беларускага хакеіста Руслана Салея, які загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем). А ўжо далей — Зубрык, Янка, Вежык, Пушчык, Зубі, Шайбік. На маю думку, выбар сапраўды годны.

Бо ён не толькі лёгкі для вымаўлення замежнікаў, якіх будзе хапаць у Мінску, але лёгка запамінаецца, цалкам падпадае пад апісанне зубра як магутнага валадара Белавежскай пушчы. Безумоўна, дробязь, але прыемная.

Тарас Шчыры
Звязда, 23 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/287/20772
Текущая дата: 26.12.2024