Спартыўныя каманды атрымалі заслужаныя кубкі і медалі, граматы Гродзенскага аблвыканкама і гарвыканкама, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў, прызы ад спонсараў і балельшчыкаў.
Каманды Гродзенскай вобласці, якія сталі пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх чэмпіянатаў, былі ўзнагароджаны 29 красавіка на ўрачыстым мерапрыемстве ў Лядовым палацы спорту Гродна, якое адбылося з шырокім удзелам грамадскасці, балельшчыкаў, кіраўніцтва горада і вобласці.
Героямі арэны стала каманда хакейнага клуба "Нёман", якая ўпершыню за 11 гадоў стала пераможцам адкрытага чэмпіянату Беларусі. Кампанію ім склалі ўладальніцы залатой узнагароды чэмпіянату баскетбалісткі гродзенскай "Алімпіі" і валейбалісткі каманды "Нёман ГрДУ", якія ўпершыню сталі чэмпіёнкамі. Таксама ўзнагароджаны валейбалісты гродзенскага "Камунальніка", якія ў пяціматчавым спаборніцтве перамаглі "Металург" і выйгралі бронзу.
Як падкрэсліў на цырымоніі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, у рэгіёне і далей маюць намер пільную ўвагу ўдзяляць развіццю камандных відаў спорту, падрыхтоўцы юных спартсменаў, камандам будзе аказвацца падтрымка, прадоўжыцца ўдасканаленне спартыўнай інфраструктуры. Губернатар выказаў упэўненасць, што гродзенскія хакеісты, валейбалісты і баскетбалісты змогуць умацаваць свае дасягненні, больш важкімі стануць перамогі футбольнай каманды.
Сямён Шапіра падзякаваў спартсменам за сілу волі, жаданне перамагаць і любоў да свайго горада. Ён таксама выказаў удзячнасць трэнерам. Асобныя словы губернатар адрасаваў балельшчыкам гродзенскіх каманд, якія падтрымліваюць спартсменаў у цяжкую хвіліну. Спецыяльна заснаваны медаль лепшым балельшчыкам будзе нагадваць хакейнаму клубу "Нёман" аб тым, як многа значыць падтрымка землякоў.
30 красавіка 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/287/20915
Текущая дата: 27.12.2024