Міжнародныя спаборніцтвы па зімовых відах спорту "Завіруха-2013" праходзяць 26—27 студзеня ў спарткомплексе "Раўбічы".
У мерапрыемстве бяруць удзел 118 наймацнейшых спартсменаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі. Спаборніцтвы ўключаюць у сябе скіджорынг (буксіроўка лыжніка адным ці двума сабакамі), гонкі на сабачых вупражках (з 2, 4 і 6 сабак), эстафету (пераадоленне камандай трасы на час), якая складаецца з чатырох этапаў.
Паводле слоў старшыні грамадскага аб`яднання "Клуб паўночных ездавых сабак" Вольгі Ведзялеевай, з Латвіі дэлегацыя прыбыла ў складзе васьмі чалавек, з Літвы прыехалі дзевяць спартсменаў з памочнікамі. Больш за ўсё спартсменаў прыбыло з Расіі.
Размаўляючы з журналістамі, Ведзялеева зазначыла, "кожная "Завіруха" прыносіць зімоваму ездавому спорту новага беларускага ўдзельніка".
"Па ініцыятыве спартсменаў, якія прыязджаюць на спаборніцтвы з дзецьмі, мы адкрылі па-за залікам катэгорыю "дзеці да 7 гадоў", на якую былі заяўлены пяць удзельнікаў — дзяцей спартсменаў", — дадала яна.
БелаПАН, 27 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/289/19150
Текущая дата: 07.11.2024