З 14 па 17 сакавіка ў Мінску ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" па вуліцы Янкі Купалы, 27 пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава "Паляванне і рыбалоўства. Актыўны адпачынак. Вясна-2013".
Сёлета ў веснавым форуме абяцаюць узяць удзел больш за 300 экспанентаў. Традыцыйна ў гэтую пару года большасць з іх прадстаўляе тавары для аматараў рыбалкі. Што датычыцца паляўнічых, дык іх на выставе чакае сюрпрыз: падчас форуму павінен прайсці першы адкрыты чэмпіянат па падманванні качак і гусей. Удзельнікі конкурсу павінны будуць зымітаваць крык гэтых птушак, прычым толькі пры дапамозе голасу і самаробных механічных прыстасаванняў. Упершыню падчас выставы пройдзе і дэманстрацыя розных парод паляўнічых сабак. Будзе арганізаваны і продаж тураў выхаднога дня і паляўнічых пуцёвак. Традыцыйна адкрытая пляцоўка перад выставачным комплексам будзе аддадзена пад экспазіцыю маламерных суднаў: катараў, лодак.
Таксама будзе арганізавана выстава паляўнічых трафеяў. Наведвальнікі форуму змогуць убачыць у шырокім асартыменце драўнінна-кустарнікавыя насаджэнні, пушніну, калекцыю адзення з футра. Тут жа будзе арганізаваны продаж дароў лесу.
Сяргей Расолька
Звязда, 14 сакавіка 2013
Таксама будзе арганізавана выстава паляўнічых трафеяў. Наведвальнікі форуму змогуць убачыць у шырокім асартыменце драўнінна-кустарнікавыя насаджэнні, пушніну, калекцыю адзення з футра. Тут жа будзе арганізаваны продаж дароў лесу.
Сяргей Расолька
Звязда, 14 сакавіка 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/290/19878
Текущая дата: 25.12.2024