Белорусский портал в Казахстане

У рэйтынгу ФІФА беларуская зборная засталася на 65-м месцы



У новым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола, апублікаваным 17 студзеня, зборная Беларусі засталася на 65-м месцы, а колькасць яе балаў таксама не змянілася (516).

Лепшым для беларускай зборнай з`яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу ў лютым 2011 года.

У еўрапейскім рэйтынгу зборная засталася на 30-м месцы. Сярод зборных краін былога СССР яна ідзе чацвёртай пасля Расіі, Украіны і Узбекістана.

Дзясятка лідараў студзеньскага рэйтынгу (у дужках — месцы і ачкі ў снежні 2012 года):

1 (1). Іспанія — 1.606 (1.606)
2 (2). Германія — 1.437 (1.437)
3 (3). Аргенціна — 1.290 (1.290)
4 (4). Італія — 1.165 (1.165)
5 (5). Калумбія — 1.164 (1.164)
6 (6). Англія — 1.151 (1.151)
7 (7). Партугалія — 1.144 (1.144)
8 (8). Галандыя — 1.124 (1.124)
9 (9). Расія — 1.070 (1.070)
10 (10). Харватыя — 1.064 (1.064)

Рэйтынгі каманд — сапернікаў беларускай зборнай па адборачнай групе чэмпіянату свету 2014 года (акрамя названай Іспаніі):

17 (17). Францыя — 949 (949)
72 (73). Грузія — 481 (481)
84 (83). Фінляндыя — 431 (431)

Зборныя краін былога СССР (акрамя названых Расіі і Грузіі) размясціліся ў такім парадку:

44 (47). Украіна — 595 (595)
56 (67). Узбекістан — 555 (513)
75 (75). Арменія — 457 (457)
83 (86). Эстонія — 433 (425)
104 (106). Латвія — 334 (334)
116 (116). Літва — 284 (284)
118 (118). Азербайджан — 277 (277)
128 (128). Малдова — 255 (255)
129 (129). Туркменістан — 254 (254)
135 (136). Таджыкістан — 240 (233)
142 (142). Казахстан — 200 (200)
198 (199). Кыргызстан — 20 (20)

Усяго ў рэйтынг уключана 209 зборных.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/293/18966
Текущая дата: 26.12.2024