Белорусский портал в Казахстане

"Гомель" узначаліў табліцу адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі



Змена лідара адбылася па выніках чарговага тура адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі, які прайшоў 9 снежня.

"Гомель" выйграў дома ў "Металурга", які займае першае месца, з лікам 6:2, дагнаў саперніка па колькасці набраных ачкоў і апярэдзіў яго па дадатковых паказчыках (асабістыя сустрэчы).

Астатнія вынікі: "Віцебск" — "Хімік-СКА" — 1:3, "Юніёр" — "Брэст" — 3:2 (па булітах), "Магілёў" — "Шахцёр" — 0:1, "Нёман" — "Металургс" — 4:2.

У туры закінута 24 шайбы (з пачатку чэмпіянату — 1.074), з іх гаспадарамі — 14 (568), гасцямі — 10 (506). Сярэдняя выніковасць склала 4,8 гола за гульню (6,28). Гаспадары атрымалі 3 перамогі, з іх 1 па булітах (84 перамогі, з іх 1 у авертайме і 4 па булітах) і зведалі 2 паражэнні (87 паражэнняў, з іх 4 АТ і 8 ПБ). Найбольш папулярныя варыянты ліку — 3:2 (16 разоў), 4:2 (14), 3:1 (11), 4:3, 4:1, 2:1 (па 10), 5:2 (9), 5:3, 3:0 (8). Усяго зафіксавана 34 варыянты.

Становішча каманд: "Гомель" — 80 ачкоў (31 матч; розніца шайбаў 164-46), "Металург" — 80 (31; 135-40), "Нёман" — 76 (33; 150-69), "Шахцёр" — 56 (32; 107-87), "Металургс" — 50 (29; 94-69), "Ліда" — 45 (31; 82-101), "Юніёр" — 40 (29; 63-84), "Хімік-СКА" — 31 (31; 76-125), "Брэст" — 21 (30; 79-141), "Віцебск" — 18 (33; 76-179), "Магілёў" — 16 (32; 47-130).

Наступны тур пройдзе 18—19 снежня. 11 і 17 снежня "Металургс" згуляе ў гасцях з "Брэстам" і "Юніёрам".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/295/18267
Текущая дата: 26.12.2024