Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адкрылі першы ў краіне апарт-гатэль



20 верасня ў Мінску па вуліцы Шчорса, 1, адбылося адкрыццё першага ў Беларусі апарт-гатэля "Камфорт" — праекта групы кампаній "Лада ОМС", які прадугледжвае спалучэнне хатняй абстаноўкі з паслугамі гатэля.

Гатэль "Камфорт" абсталяваны ў звычайнай панэльнай дзевяціпавярхоўцы — усе кватэры аснашчаныя неабходнай мэбляй, посудам і бытавой тэхнікай. У сярэднім аднапакаёвы нумар аматару хатняй утульнасці будзе каштаваць 90 долараў.

Як сказалі аўтары праекта, гатэль разлічаны найперш на гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Беларусі ў 2014 годзе.

БелаПАН, 20 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/299/16548
Текущая дата: 06.11.2024