Белорусский портал в Казахстане

БАТЭ выйграў у "Баварыі" з лікам 3:1



Другую перамогу запар у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў УЕФА атрымаў барысаўскі БАТЭ.

2 кастрычніка на мінскім стадыёне "Дынама" каманда Віктара Ганчарэнкі выйграла ў фіналіста апошняй ЛЧ мюнхенскай "Баварыі з лікам 3:1 (Паўлаў, 23, Радзівонаў,  78, Брэсан, 90+4 — Рыберы, 90+1).

Склады каманд:

БАТЭ — Гарбуноў, Ліхтаровіч (капітан) (Сівакоў, 66), Валадзько, Глеб, Паўлаў (Брэсан, 84), Бардачоў, Радзівонаў (Мазалеўскі, 87), Філіпенка, Сіміч, Аляхновіч, Палякоў. У запасе: Гутар, Юрэвіч, Рудзік, Васілюк. Папярэджанні атрымалі Паўлаў (22) і Гарбуноў (90).

"Баварыя" — Ноер, Дантэ, Рыберы, Хаві Марцінэс (Шакіры, 58), Манджукіч (Пізарі, 75), Баатэнг, Лам (капітан), Мюлер, Бадштубер (Швайнштайгер, 77), Луіс Густава, Кроос. У запасе: Штарке, Ван Бёйтэн, Рафінья, Цімашчук. Папярэджанні атрымалі Дантэ (58), Луіс Густава (72) і Пізарі (90+2).

Статыстыка матчу (падлік БелаПАН): удары па варотах — 10:19 (першы тайм — 3:9), з іх у створ варот — 5:8 (2:4), вуглавыя ўдары — 1:14 (0:5), штрафныя ўдары — 9:15 (3:6), афсайды — 2:3 (1:1), укідванні з аўта — 7:24 (4:13).

На гульне прысутнічала каля 30 тыс. гледачоў, у тым ліку 1.200 нямецкіх балельшчыкаў, з якіх 200 — віп-персоны.

У другім матчы групы F "Валенсія" — "Ліль" перамогу атрымалі іспанцы — 2:0 (Хонас, 38, 75).

Становішча каманд: БАТЭ — 6 ачкоў (розніца мячоў 6-2), "Валенсія" — 3 (3-2), "Баварыя" — 3 (3-4), "Ліль" — 0 (1-5).

У першым туры 19 верасня БАТЭ выйграў у гасцях у "Ліля" (3:1), а "Баварыя" — дома ў "Валенсіі" (2:1).

У наступным туры 23 кастрычніка БАТЭ прыме "Валенсію", а "Ліль" — "Баварыю".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/299/16676
Текущая дата: 06.11.2024