Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.
Цяжкаатлет Ілля Жарнаўскі з сумай дваябор’я 324 кг падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала сярод юніёраў у вагавой катэгорыі 73 кг.
У юніёрак у вагавой катэгорыі 76 кг Крысціна Марчанка з сумай дваябор’я 213 кг таксама заняла першае месца.
Спаборніцтвы ў Саранску завершацца 31 ліпеня.
Звязда, 28 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/30/70250
Текущая дата: 06.11.2024