Туры, пад якія падабрана чартэрная праграма, разлічаны на 10-11 начэй, цэны "пакусваюцца".
Авіякампанія "Белавія" з кастрычніка пачне лятаць на яшчэ адзін егіпецкі курорт – Марса-Алам, паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
Нагадаем, айчынны авіяперавозчык ужо запускаў чартарныя рэйсы ў гэты курортны горад у 2021 годзе. Што да года сёлетняга, старт новага турыстычнага маршруту запланаваны на 16 кастрычніка.
Палётная праграма разлічана на 10-11 начэй. У "Белавія" адзначылі, што на рэйсах з Беларусі ў Егіпет (гэта датычыцца як Марса-Алама, так і Шарм-эль-Шэйха і Хургады) дзейнічаюць наступныя нормы па багажы: на аднаго чалавека – 14 кг, ручная паклажа – 5 кг. Кошт тураў, прапанаваных адной з мінскіх туркампаній, стартуе ад 2 079 долараў на дваіх у чатырохзоркавым атэлі з сістэмай харчавання "ўсё ўключана".
Марса-Алам – адносна малады горад на ўзбярэжжы Чырвонага мора ў Егіпце, знаходзіцца ў 275 км ад Хургады. Галоўнай славутасцю курорта называюць каралавыя рыфы. Таксама з Марса-Алама зручна адпраўляцца ў экскурсіі па краіне – напрыклад, на востраў Філы, на якім, паводле старажытнаегіпецкіх павер’яў, быў пахаваны бог Асірыс. Акрамя таго, турысты могуць паехаць у круіз па Ніле ці наведаць Луксор.
Раней "Белавія" аб’явіла, што зноў пачне лятаць у Абу-Дабі і індыйскі Дэлі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/30/70488
Текущая дата: 28.12.2024