Белорусский портал в Казахстане

Беларускія каратысты заваявалі чатыры бронзы ў другі дзень турніру ІІ Гульняў краін СНД



У Магілёве ў спартыўным комплексе "Алімпіец" прадаўжаюцца спаборніцтвы па каратэ ў рамках ІІ Гульняў краін СНД.

У другі дзень спаборніцтваў спартсмены вызначаюць мацнейшых у пяці вагавых катэгорыях. Па выніках папярэдніх і паўфінальных баёў да медальных разборак дабраліся пяцёра беларусаў, трое з іх прынялі ўдзел у паядынках за бронзавыя медалі. У вазе да 61 кг у дзяўчат наша Віялета Навіцкая перамагла Рэнату Араблі з Азербайджана (9:5), а ў катэгорыі да 68 кг Вольга Раманюк адолела армянку Лену Гюлумян (9:5).

Таксама ўладальнікам бронзы ў вазе да 84 кг у мужчын стаў Мікіта Кірыевіч, які быў мацнейшы за Егішэ Алексаняна з Арменіі (3:2). Акрамя таго, трэцяе месца ў катэгорыі больш за 84 кг пасля паражэння ў паўфінале заняў наш Мікіта Гайко.

Праграма апошняга дня турніру па каратэ на II Гульнях краін СНД прадоўжыцца фінальнымі баямі. У паядынку за золата ў вагавой катэгорыі да 61 кг выступіць наша Марыя Азарава.

13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/30/70509
Текущая дата: 28.12.2024