Трэці залаты мэдаль лёнданскіх Алімпійскіх гульняў заваявалі беларускія спартоўцы.
6 жніўня 31-гадовая Надзея Астапчук заняла першае месца ў фінале спаборніцтваў па штурханьні ядра. Свой лепшы вынік — 21 мэтр 36 сантымэтраў — яна паказала ў трэцяй спробе. У выніковым пратаколе спартоўка на 66 сантымэтраў апярэдзіла ўладальніцу срэбнай узнагароды Валеры Адамс з Новай Зеляндыі.
На Алімпіядзе 2008 года ў Пэкіне Надзея Астапчук заняла трэцяе месца. У яе актыве таксама перамогі на чэмпіянаце сьвету-2005, чэмпіянаце Эўропы-2010, чэмпіянаце сьвету ў памяшканьні-2010, чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні-2005.
Радыё Свабода, 6 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/303/15676
Текущая дата: 06.11.2024