У першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА 2 жніўня "Гомель" на сваім полі саступіў англійскаму "Ліверпулю" — 0:1 (Даўнінг, 67). Гаспадары мелі мноства магчымасцяў трапіць у вароты, але не скарысталі ніводнай.
Склады каманд:
"Гомель" — Бушма, Варанкоў, Мацвейчык, Кірыльчык, Кашэўскі (капітан), Казека (Цімашэнка, 90), Алумона, Клімовіч, Лявіцкі (Дземідовіч, 84), Новак (Ліпаткін, 74), Платонаў. У запасе: Саковіч, Яўсеенка, Шаракоў, Паламеке. Папярэджанні: Клімовіч (3), Алумона (51);
"Ліверпуль" — Джонс, Джонсан (Келі, 46), Энрыке, Джэрард, Коўл (Стэрлінг, 23), Хендэрсан (Лукас, 65), Даўнінг, Спірынг, Карагер (капітан), Барыні, Шкртэл. У запасе: Гулачы, Адам, Шэлві, Робінсан.
Статыстыка матча (падлік БелаПАН): удары па варотах — 16:6 на карысць "Гомеля" (першы тайм — 12:2), з іх у створ варот — 3:1 (2:0), вуглавыя ўдары — 3:4 (3:1), штрафныя ўдары — 11:15 (6:6), афсайды — 1:1 (1:0), укідванні з аўту — 22:22 (11:12).
Сустрэча ў адказ пройдзе 9 жніўня ў Англіі. Пачатак у 22.05 па беларускім часе.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/304/15565
Текущая дата: 06.11.2024