44-гадовы беларускі стралок Сяргей Мартынаў заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе ў Лондане ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў, устанавіўшы пры гэтым новыя сусветны і алімпійскі рэкорды. Гэта першая ўзнагарода вышэйшай вартасці на гэтай Алімпіядзе для Беларусі.
У кваліфікацыі Мартынаў, які з`яўляецца лідарам сусветнага рэйтынгу ў гэтай дысцыпліне, набраў максімум ачкоў — 600 з 600 магчымых, паўтарыўшы сусветны і алімпійскі рэкорды.
У фінале Мартынаў прадоўжыў фенаменальную стральбу і 10 выстраламі выбіў 105,5 бала, перапісаўшы, такім чынам, сусветны і алімпійскі рэкорды яшчэ з улікам фіналаў (705,5 ачка). Папярэдняе лепшае дасягненне (704,8 бала) было ўстаноўлена на Алімпіядзе ў Атланце немцам Крысціянам Клісам.
Сяргей Мартынаў, якога спецыялісты называюць лепшым спартсменам у гісторыі стральбы з малакалібернай вінтоўкі, з`яўляецца бронзавым прызёрам дзвюх Алімпіяд (у 2000 і 2004 гадах), уладальнікам Кубка свету, чэмпіёнам свету.
Да "золата" Мартынава ў скарбонцы беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Лондане былі дзве ўзнагароды: "серабро" плыўчыхі Аляксандры Герасімені ў плаванні на 100 метраў вольным стылем і "бронза" цяжкаатлеткі Марыны Шкерманковай у вагавай катэгорыі да 69 кілаграмаў.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка паставіў перад беларускай камандай задачу прывезці з Лондана 25 медалёў, 5 з якіх павінны быць залатымі.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/304/15577
Текущая дата: 06.11.2024