Велапрабег, прымеркаваны да ІІ Гульняў краін СНД, стартаваў у Мінску.
У прабегу ўдзельнічае кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму і беларускія спартсмены. Яны стартуюць ад чатырох спартыўных аб’ектаў сталіцы: Палаца мастацкай гімнастыкі, «Чыжоўка-Арэны», стралковага комплексу імя Цімашэнкі і стадыёна «Дынама».
Першыя ўдзельнікі велапрабегу стартавалі ад стралковага комплексу імя Цімашэнкі. Настрой у спартсменаў быў выдатны: яны разміналіся, размаўлялі, фатаграфаваліся. Калі надышоў час, калона спартсменаў накіравалася да фінішнай кропкі.
Удзельнікі фінішуюць каля сталічнага Палаца спорту, дзе будзе націснута сімвалічная кнопка з адлікам часу да пачатку ІІ Гульняў краін СНД, якія пачнуцца роўна праз 30 дзён. Пасля гэтага ў Мінскай ратушы прэзентуюць медалі, спартыўную форму і талісмана спартыўных спаборніцтваў Рысіка.
Звязда, 5 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/31/69973
Текущая дата: 06.11.2024