Белорусский портал в Казахстане

Мірны і Нестар выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Лондане



Максім Мірны і Дэніэл Нестар выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Лондане з прызавым фондам 711.550 еўра.

У стартавым раўндзе першыя ракеткі свету былі свабоднымі, а матчы другога і трэцяга кругоў з-за непагадзі ім давялося правесці ў адзін дзень, 15 чэрвеня. Спачатку беларус і канадзец за 51 хвіліну выйгралі ў аўстралійца Лейтана Х`юіта (511) і амерыканца Эндзі Родзіка (без парнага рэйтынгу) — 6:2, 7:5, а затым за 74 хвіліны — у "пасеяных" пад пятым нумарам індыйцаў Махеша Бхупаці (14) і Рахана Бапаны (12) — 7:6 (9:7), 6:4. Вырашальны гейм Мірны і Нестар выйгралі на чужой падачы.

У паўфінале лідары парнага рэйтынгу сустрэнуцца з амерыканцам Эрыкам Буторацам (32 і аўстралійцам Полам Хэнлі (36), якія маюць восьмы нумар.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/312/14656
Текущая дата: 26.12.2024