Белорусский портал в Казахстане

Жаночая баскетбольная зборная Беларусі 16 чэрвеня з лікам 82:53 перамагла на выездзе каманду Партугаліі ў другім матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы



Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт федэрацыі баскетбола.

У першай гульні кваліфікацыі 13 чэрвеня беларускі абыгралі ў Мінску галоўнага канкурэнта Венгрыю — 51:47.

Зборная Беларусі выступае пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера літоўца Рымантаса Грыгаса, які змяніў на гэтай пасадзе Анатоля Буяльскага. Пры падрыхтоўцы да кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы зборная правяла восем спарынгаў і перамагла ў сямі з іх.

Акрамя Венгрыі і Партугаліі саперніцамі Беларусі ў кваліфікацыі ЧЕ будуць Ізраіль і Украіна. Наступны матч беларускі правядуць 20 чэрвеня ў Мінску супраць ізраільцянак. У фінальны этап чэмпіянату Еўропы, які пройдзе летам 2013 года ў Францыі, выйдуць дзве лепшыя каманды кожнай адборачнай групы.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/312/14685
Текущая дата: 26.12.2024