30 красавіка апублікаваныя новыя рэйтынг-лісты WTA і ATP.
У адзіночным разрадзе ў жанчын беларуска Вікторыя Азаранка працягвае ўтрымліваць першы радок, нягледзячы на нядзельнае паражэнне ў фінале турніру ў Штутгарце расіянцы Марыі Шарапавай. Гэта быў другі пройгрыш беларускі ў 2012 годзе. Азаранка ўзначальвае сусветны рэйтынг ужо 14-ы тыдзень запар. У новай версіі табелі аб рангах у яе 9.020 ачкоў. Следам за беларускай ідзе якраз Шарапава — 8.280 балаў.
Далей першая дзясятка выглядае наступным чынам: чэшка Петра Квітава (7.170), полька Агнешка Радваньска (6.710), аўстралійка Саманта Стосур (5.825), датчанка Каралін Вазняцкі (5.330), францужанка Марыон Барталі (5.020), кітаянка Лі На (4.940), амерыканка Серэна Уільямс (4.300), расіянка Вера Званарова (3.775). За мінулы тыдзень у першай дзясятцы не адбылося змяненняў.
У адзіночным разрадзе яшчэ дзве беларускі ўваходзяць у першую сотню тэнісістак: Вольга Гаварцова — 71-я (847), Анастасія Якімава — 95-я (712).
У парным рэйтынгу Азаранка знаходзіцца на 19-й пазіцыі (3.153). У сотню ўваходзяць яшчэ дзве беларускі: Гаварцова — 57-я (1.625), Таццяна Пучак — 84-я (961). Лідзіруюць амерыканкі Лізэль Хубер і Ліза Рэйманд (у абедзвюх — 10.040).
Азаранка з вялікім адрывам лідзіруе і па заробленых за сезон грошах. З пачатку года на рахунку беларускі 4.070.580 долараў прызавых. У Шарапавай, якая ідзе другой у гэтым спісе, — 2.198.350 долараў.
У мужчынскім адзіночным разрадзе лепшы з беларусаў Уладзімір Ігнацік займае 280-е месца (161), Сяргей Бетаў — 444-ы (80), Дзмітрый Жырмонт — 577-ы (44), Аляксандр Буры — 661-ы (37). Лідзіруюць серб Новак Джокавіч (13.020), іспанец Рафаэль Надаль (10.170) і швейцарац Роджэр Федэрэр (8.880).
У парным рэйтынгу беларус Максім Мірны і яго партнёр канадзец Дэніел Нестар з аднолькавай колькасцю ачкоў (9.090) займаюць 3—4-е месцы. Лідзіруюць браты Боб і Майк Браяны з ЗША (9.430).
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/313/13892
Текущая дата: 06.11.2024