Белорусский портал в Казахстане

У Парыжы вызначыліся ўсе паўфіналісткі "Ралан Гарос"



На адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе 7 чэрвеня адбыліся апошнія чвэрцьфінальныя паядынкі жаночага адзіночнага разраду.

Першая ракетка свету польская тэнісістка Іга Свёнтак за паўтары гадзіны абыграла ў дзвюх партыях амерыканку Коры Гаўф, якая займае 6-е месца ў рэйтынгу WTA, - 6:4, 6:2.

У паўфінале саперніцай полькі будзе бразільская тэнісістка Беатрыс Хадад Мая (14-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў трохсэтавым паядынку адолела прадстаўніцу Туніса Унс Джабір (7) - 3:6, 7:6 (7:5), 6:1.

Першыя ўдзельніцы паўфінальнай стадыі вызначыліся ўчора. Другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка перамагла ў двух сэтах украінскую тэнісістку Эліну Світоліну (192) - 6:4, 6:4. У паядынку за выхад у фінал Сабаленка будзе сапернічаць з чэшскай тэнісісткай Каралінай Мухавай (43), якая выйграла ў расіянкі Настассі Паўлючэнкавай (333) - 7:5, 6:2.

7 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/32/69644
Текущая дата: 06.11.2024