Белорусский портал в Казахстане

Беларусы заваявалі яшчэ два медалі Гран-пры па цяжкай атлетыцы ў Гаване



Беларускія цяжкаатлеты працягваюць браць узнагароды на Гран-пры ў Гаване, які з’яўляецца адным з кваліфікацыйных турніраў да Алімпіяды-2024.

Пётр Асаёнак (вагавая катэгорыя 89 кг) заваяваў залаты медаль, набраўшы ў суме дваябор’я 368 кг (162+206). У вагавой катэгорыі 71 кг у жанчын беларуска Сюзанна Валадзько стала ўладальніцай срэбра з рэзультатам 242 кг (108+134). Раней на першую прыступку п’едэстала гонару паднялася беларуска Дзіяна Майсяевіч (64 кг), а Аліна Шчапанава (59 кг) і Андрэй Фралоў (73 кг) сталі бронзавымі прызёрамі.

У кубінскай сталіцы выступаюць 13 беларускіх спартсменаў — 8 мужчын і 5 жанчын, яны спаборнічаюць у нейтральным статусе.

Звязда, 15 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/32/69732
Текущая дата: 06.11.2024