Белорусский портал в Казахстане

Беларусы выступаюць на Дынамаўскіх спартыўных гульнях у Казані



Беларускія атлеты прымаюць удзел у Дынамаўскіх спартыўных гульнях у Казані, прысвечаных 100-годдзю стварэння таварыства "Дынама".

У праграму спаборніцтваў уключаны турніры па стральбе з баявой зброі, службовым біятлоне, лёгкой атлетыцы, самба, пляжным футболе, міні-футболе, валейболе, пляжным валейболе, плаванні і гіравым спорце. За ўзнагароды спаборнічаюць больш за 2 тыс. спартсменаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана і Таджыкістана.

Дынамаўскія спаборніцтвы ў сталіцы Татарстана завершацца 21 чэрвеня.

16 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/32/69766
Текущая дата: 06.11.2024