У мужчынскай спрынтэрскай гонцы на 10 кіламетраў, якая прайшла 2 лютага ў нарвежскім Халменколене ў рамках сёмага этапу Кубка свету па біятлоне, лепшым з беларусаў стаў Сяргей Новікаў, які заняў 43-е месца.
Сяргей пераадолеў дыстанцыю за 27 хвілін 25 секунд, не дапусціўшы ніводнага промаху на агнявых рубяжах.
Яўген Абраменка фінішыраваў 52-м (27.38,6; 0+1), Аляксандр Бабчын — 59-м (27.55,5; 0+1), Юрый Лядаў — 62-м (28.06,1; 0+1).
Пераможцам гонкі стаў расіянін Яўген Гаранічаў (25.22,2; 0+0), другое месца ў немца Арнда Пайфера (25.22,9; 0+0), трэцяе — у нарвежца Эміля-Хегле Свендсэна (25.34,0; 0+2).
Наступныя старты ў Халменколене запланаваны на 4 лютага: у жанчын і мужчын пройдзе гонка пераследу.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/320/12006
Текущая дата: 06.11.2024