Белорусский портал в Казахстане

Міжнародная тэнісная федэрацыя аб`явіла спіс сеяных і нясеяных каманд



Жаночая зборная Беларусі па тэнісе будзе змагацца за права захавання месца ў II Сусветнай групе Кубка федэрацыі з адной з чатырох краін.

Міжнародная тэнісная федэрацыя аб`явіла спіс сеяных і нясеяных каманд для лёсавання матчаў плей-оф Сусветнай групы і II Сусветнай групы Кубка федэрацыі. Згодна з новым рэйтынгам КФ наша зборная (беларускі страцілі 4 пазіцыі і апусціліся на 18-е месца) аказалася ў ліку нясеяных.

Плей-оф II Сусветнай групы:


Сеяныя: Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Аргенціна;

Нясеяныя: Беларусь, Кітай, Вялікабрытанія, Славенія.

Нагадаем, у матчы першага круга II Сусветнай групы Кубка федэрацыі беларускі прайгралі камандзе ЗША з лікам 0:5. Сустрэча адбылася 4—5 лютага ў Вустэры (штат Масачусетс). Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не змагла згуляць за нашу каманду з-за траўмы спіны, атрыманай у фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

У красавіку (матчы запланаваныя на 21—22 лютага) беларускую зборную чакае сустрэча за права застацца ў II Сусветнай групе КФ. Па рэгламенце турніру сеяныя каманды будуць сустракацца з нясеянымі. Такім чынам, саперніцамі беларусак будуць або францужанкі, або швейцаркі, або шведкі, або аргенцінкі.

Лёсаванне пройдзе 14 лютага ў Лондане ў 15.00 па беларускім часе.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/320/12067
Текущая дата: 06.11.2024