Беларуская хакейная зборная стартавала на "Турніры чатырох на прызы BelSwissBank", які праходзіць у Мінску, з упэўненай перамогі над камандай Германіі — 4:0 (1:0, 3:0, 0:0).
Беларусы, прадэманстраваўшы вельмі якасны хакей, мелі перавагу на працягу ўсяго матча і заслужана выйгралі.
Шайбы закінулі: Андрэй Сцяпанаў (11.41, 4х5, пас — Аляксандр Кітараў; 26.21), Анатоль Пратасеня (24.18), Аляксей Калюжны (28.26, 5х4, асістэнты — Яўген Кавыршын, Віктар Касцючонак).
Склад зборнай Беларусі: Мезін; Стасенка — Корабаў, Кавыршын — Калюжны — Кальцоў; Гарошка — Касцючонак, Дудко — Кітараў — Сцяпанаў; Антонаў — Башко, Стэфановіч — Дрозд — Паўловіч; Чарнавок, Захараў, Бажко, Коласаў, Пратасеня.
Штрафны час: 10 — 16 (Дзмітрый Корабаў, 5.33, 13.45, Мікалай Стасенка, 9.42, Андрэй Антонаў, 15.34, Андрэй Коласаў, 53.40 — Давід Вольф, 2.01, Бенедыкт Шопер, 9.34, 22.04, Патрык Хагер, 28.05, Мікалай Гоц, 28.58, 40.42, Франк Маўэр, 48.01, Крыстафер Фішар, 17.27).
Найлепшым хакеістам матча ў складзе беларусаў прызнаны Андрэй Сцяпанаў.
У першай сустрэчы гульнявага дня зборная Славакіі перамагла каманду Швейцарыі — 3:1.
11 лютага ў 15.30 пачнецца гульня за 3-е месца, у якой сустрэнуцца Швейцарыя і Германіі. Беларусь і Славакія сустрэнуцца ў фінале (пачатак у 19.00). Матчы праходзяць на "Мінск-Арэне".
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/320/12176
Текущая дата: 06.11.2024