Белорусский портал в Казахстане

Дар`я Домрачава выйграла гонку праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне ў Ханты-Мансійску



Беларуска Дар`я Домрачава 17 сакавіка выйграла гонку праследавання на 10 км на заключным, дзявятым, этапе Кубка свету па біятлоне ў Ханты-Мансійску і заваявала малы Хрустальны глобус у гэтай дысцыпліне.

Беларуска пераадолела дыстанцыю за 32 хвіліны 44,5 секунды, дапусціўшы дзве (0+1+1+0) прамашкі на чатырох агнявых рубяжах. Другое месца заняла фінка Кайса Мякярайнен (+24,8; 1+1+0+0), трэцяй да фінішу прыйшла ўкраінка Віта Семярэнка (+32,1; 0+0+1+1).

Астатнія прадстаўніцы Беларусі фінішавалі на наступных пазіцыях: Надзея Скардзіна — 34-я (+4:46,0; 0+0+0+1), Людміла Калінчык — 40-я (+5:21,9; 0+0+1+0), Анастасія Дубарэзава — 42-я (+6:04,6; 1+0+2+2).

Усяго ў гонцы стартавалі 58 спартсменак.

Такім чынам, Домрачава заваявала малы Хрустальны глобус у агульным заліку гонак праследаваня і скараціла адставанне ад лідара агульнага заліку Кубка свету немкі Магдалены Нойнэр. У Нойнэр пасля гонкі праследавання 1196 ачкоў супраць 1153 у Домрачавай.

Беларуска таксама прэтэндуе на заваёву малога Хрустальнага глобуса ў мас-старце. У заліку гэтай дысцыпліны на гэты час у Домрачавай 190 балаў, у нарвежкі Торы Бергер — 187, у немкі Андрэа Хенкель — 165.

Біятлонны сезон завершыцца 18 сакавіка якраз гонкамі з масавым стартам у мужчын (на 15 км) і жанчын (на 12,5 км) у Ханты-Мансійску.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/320/12804
Текущая дата: 26.12.2024