Беларускія фрыстайлісты засталіся без прызавых месцаў на дамашнім этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які прайшоў 25 лютага ў Раўбічах.
У спаборніцтвах мужчын тры прадстаўнікі беларускай зборнай змаглі пераадолець кваліфікацыю: дэбютант Кубка свету 17-гадовы Станіслаў Гладчанка, Дзяніс Восіпаў і двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў Дзмітрый Дашчынскі, які паказаў у кваліфікацыі лепшы вынік сярод усіх удзельнікаў.
У фінале ж Дашчынскі заняў толькі 9-е месца (90,71 бала), Восіпаў — 6-е (105,62), Гладчанка — 11-е (80,79). Такім чынам, ніхто з беларусаў не прабіўся ў суперфінальную чацвёрку, якая і разыграла медалі.
Яшчэ тры беларусы завяршылі выступленне ў кваліфікацыі. 18-гадовы Дзмітрый Глушакоў заняў 16-е месца (72,13), Антон Кушнір, уладальнік Хрустальнага глобуса-2010, які выступаў з траўмай калена, стаў 17-м (71,39), сярэбраны прызёр папярэдняга этапу Кубка свету ў аўстрыйскім Крайшбергу Максім Гусцік стаў толькі 19-м (66,38) сярод 24 удзельнікаў.
Пераможцам спаборніцтваў стаў украінец Станіслаў Краўчук (117,92), другое месца заняў яшчэ адзін прадстаўнік Украіны Аляксандр Абраменка (102,87), следам размясціліся швейцарац Томас Ламберт (99,99) і лідар агульнага заліку Кубка свету канадзец Аліўе Рашон (96,65).
У жаночых спаборніцтвах лепшай сярод беларусак стала Ганна Гуськова, якой крыху не хапіла для выхаду ў суперфінальны квартэт. У фінале яна заняла 5-е месца (76,38 бала). 15-гадовая дэбютантка Кубка свету Аляксандра Раманоўская ў фінале стала 9-й (67,60)
У суперфінале перамогу атрымала кітаянка Ян Ю (80,62), другой стала Таня Шаерэр са Швейцарыі (78,01), трэцяй — кітаянка Чжан Сінь (75,12). У этапе Кубка свету ў Раўбічах узялі ўдзел 40 лыжных акрабатаў (24 мужчыны і 16 жанчын) з дзевяці краін.
БелаПАН, 25 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/322/12505
Текущая дата: 26.12.2024