"Паводле інфармацыі на гэты час, беспарадкі не закранулі нашых грамадзян", — цытуе прэс-служба МЗС намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальніка аддзела прэс-службы МЗС Марыю Ваньшыну.
Паводле яе слоў, "улічваючы абвастрэнне сітуацыі ў сталіцы Мальдыў горадзе Мале, МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам па магчымасці ўстрымацца ад наведвання гэтага горада".
"Міністэрства замежных спраў уважліва сочыць за развіццём сітуацыі на Мальдыўскіх астравах", — падкрэсліла прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
Акцыі пратэсту не спыняюцца на Мальдывах са студзеня, пасля таго як прэзідэнт загадаў арыштаваць кіраўніка Крымінальнага суда краіны, якога ён абвінаваціў у выкананні распараджэнняў экс-прэзідэнта Мамуна Абдула Гаюма.
Мальдывы ўжо знаходзіліся на мяжы палітычнага крызісу ў пачатку года, калі ўрад распарадзіўся закрыць сотні спа-цэнтраў і масажных салонаў, якія фарміруюць значную частку даходаў турыстычнай індустрыі ў краіне. Урадавы ўказ выклікаў на астравах палітычны скандал, бо, як высветлілася, большасць аздараўленчых пунктаў, якія павінны былі быць закрыты, належалі лідарам апазіцыі. Тады прэзідэнт Махамед Нашыд перагледзеў прынятае ўладамі рашэнне.
7 лютага Нашыд аб`явіў у эфіры мясцовага тэлебачання пра сваю адстаўку. Найбліжэйшым часам пройдзе сустрэча апазіцыі, на якой будзе абмяркоўвацца пытанне аб выбарах новага кіраўніка дзяржавы.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/323/12121
Текущая дата: 26.12.2024