28 кастрычніка ў Мінску ў межах 18-й міжнароднай турысцкай выставы "Турбізнес" прайшоў семінар "Стварэнне інавацыйных турпрадуктаў на аснове нематэрыяльнай спадчыны".
На ім адзначалася, што Беларусь багатая аб`ектамі нематэрыяльнай спадчыны — унікальнымі абрадамі, традыцыямі, якія ідуць каранямі глыбока ў паганскае мінулае. У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў на сёння — 53 такія аб`екты. Адзін з іх — абрад "Цары" з вёскі Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці з 2009 года ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА, а яшчэ 16 з`яўляюцца патэнцыяльнымі прэтэндэнтамі на ўключэнне ў спіс.
"Лічу, адбыўся якасны зрух, — расказала менеджар па праектах БГА "Адпачынак у вёсцы" Наталля Барысенка, — беларускія турысты сталі больш уважлівыя да адпачынку ў сваёй краіне. У тым ліку і крызіс, напэўна, вымусіў людзей больш адпачываць на радзіме, а значыць, больш удумліва шукаць цікавыя сядзібы, новыя турпрадукты. Такія, якія мы сёння прадстаўляем, — звязаныя з абрадамі, рамёствамі — становяцца ўсё больш папулярнымі і прыцягваюць людзей у сельскую мясцовасць".
Паводле слоў Барысенкі, адбываецца адраджэнне цікавасці беларусаў да сваіх каранёў, сваёй гісторыі і традыцый. Прыцягваюць яны і замежных турыстаў — было ўжо некалькі выпадкаў, калі іншаземцы спецыяльна прыязджалі ў Лепельскі раён, справіць тут вяселле па беларускіх народных абрадах.
Як адзначыла менеджар, у першую чаргу яна параіла б пазнаёміцца з такімі абрадамі, як "Вясельны каравай" (вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці), "Русалле" (Любанскі раён Мінскай вобласці), "Цары" (вёска Семежава Капыльскага раёна).
БелаПАН
28 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/325/10223
Текущая дата: 05.11.2024