Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (3-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Сіднэі з прызавым фондам 637 тыс. долараў ЗША.
10 студзеня ў другім крузе "пасеяная" пад трэцім нумарам спартсменка перамагла Елену Янкавіч з Сербіі (14) з лікам 6:4, 6:2. У першым раўндзе Азаранка ўзяла верх над швейцаркай Штэфані Фёгеле (140) — 6:2, 6:1.
Наступнай саперніцай тэнісісткі з Беларусі будзе італьянка Марыён Барталі (9), якая мае восьмы нумар "пасеву".
У другі круг (1/4 фіналу) парнага разраду турніру ў Сіднэі (прызавы фонд 434.250 долараў) выйшлі Максім Мірны і Дэніел Нестар (у абодвух 3-е месца ў рэйтынгу). У стартавым матчы "пасеяныя" пад другім нумарам беларус і канадзец перамаглі амерыканцаў Джона Ізнера (36) і Раяна Світынга (849) — 6:4, 6:2.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/325/11711
Текущая дата: 27.12.2024