Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусцілася з трэцяга на чацвёртае месца ў рэйтынгу ВТА.
На рэкорднай трэцяй пазіцыі спартсменка знаходзілася тры тыдні — з 12 верасня па 2 кастрычніка. Азаранка памянялася месцамі з Верай Званаровай з Расіі пасля турніру ў Токіа. Год таму і зараз беларуска дайшла да паўфіналу, а расіянка ў 2010-м выбыла ў чвэрцьфінале, а зараз прабілася ў фінал.
Першыя месцы ў рэйтынгу па-ранейшаму займаюць Каралін Вазняцкі (Данія) і Марыя Шарапава (Расія).
У парным рэйтынгу АТП Максім Мірны застаўся на чацвёртым радку.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/326/9566
Текущая дата: 05.11.2024