Беларускія спартсмены заваявалі шэраг узнагарод на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
У дысцыпліне мэдысан сярод мужчын Яўген Каралёк і Дзяніс Мазур занялі другое месца. У аналагічных спаборніцтвах сярод жанчын Ганна Церах і Анастасія Кіпцікава ўзялі бронзу.
У мужчынскім гіце на 1000 м срэбную ўзнагароду заваяваў Арцём Зайцаў.
Звязда, 23 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/33/70171
Текущая дата: 27.12.2024